БРСМ расцэньвае інцыдэнт каля пасольства Расіі як адкрытую правакацыю

Правапарушэнне ў дачыненні да пасольства Расіі ў Беларусі, БРСМ расцэньвае як адкрытую правакацыю з мэтай унясення разладу ў шматвяковае сяброўства беларускага і рускага народаў і дэстабілізацыю добрасуседскіх адносін Расіі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". У ёй адзначаецца, што талерантнасць беларусаў ніколі не дазволіць распальваць міжэтнічныя пажары і канфлікты.

У заяве падкрэсліваецца, што шэраг інтэрнет-рэсурсаў, якія пазіцыянуюць сябе як "барацьбіты за праўду", фальсіфікуючы факты аб дачыненні БРСМ да гэтай правакацыі, не толькі ўводзяць грамадскасць у зман, але і распальваюць варожасць паміж народамі.

Нагадаем, вечарам 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскага пасольства ў Мінску дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва аўтамабіль. Ахова пасольства справілася з пажарам самастойна. Па факце здарэння распачата крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".