Брытанцы Simply Red развітваюцца са сцэнай
Увесь гэты год музыкі Simply Red прысвецяць развітальнаму сусветнаму турнэ, першыя канцэрты якога ўжо прайшлі з аншлагам у Паўднёвай Амерыцы. Гастролі Міка Хакнэла (Mick Hucknall) і кампаніі таксама ахопяць Азію,
Аўстралію, Новую Зеландыю і Еўропу, а заключныя канцэрты тура пройдуць у
снежні ў Вялікабрытаніі. “Запрашаем правесці з намі апошні год з 25-ці
выдатных гадоў нашай кар'еры. Гэта была сапраўды займальная прыгода!” -
кажа Хакнэл.
Нагадаем, у свой першы тур Simply Red рушылі ў 1985 годзе, і з тых часоў адыгралі больш за 1100 канцэртаў для 11 мільёнаў прыхільнікаў. Іх альбомы разышліся накладам у 55 мільёнаў па ўсім свеце.
“Я нават уявіць сабе не мог, што мая кар'ера зойдзе так далёка, - дадаў Хакнэл. – Мы жадаем падзяліць гэты развітальны юбілейны год з усімі, каму падабалася наша музыка ўсе гэтыя гады. Мы жадаем аддаць даніну павагі Simply Red і перайсці да новага перыяду музычнай гісторыі”.
Завяршальныя шоў развітальнага тура адбудуцца на знакамітай лонданскай пляцоўцы O2 Arena 18 снежня. Пасля гэтага Мік Хакнэл плануе пачаць сольную кар'еру.
Фота: nina.txm.si