Брытанская п'еса “Адпачынак прэзідэнта”, месца дзеяння - лецішча Гарбачова
У Англіі адбылася прэм'ера п'есы Пені Голд,
прысвечаная расійскаму путчу 1991 года. У спектаклі, які атрымаў назву
“Адпачынак прэзідэнта” (The President's Holiday), дзеянне
разгортваецца на лецішчы савецкага лідэра Міхаіла Гарбачова. У п'есе
апісваюцца падзеі на лецішчы Гарбачова, дзе ён разам з Раісай Максімаўнай,
дачкой, зяцем і двума малалетнімі ўнучкамі праводзіць выходныя.
Змоўшчыкі, якім дапамагае начальнік асабістай аховы Гарбачова, прысылаюць з Масквы салдатаў і саджаюць сям'ю прэзідэнта пад хатні арышт. На працягу трох дзён яны спачатку (паспяхова) стараюцца атрымаць інфармацыю з знешняга свету, а потым (беспаспяхова) — абвергнуць чуткі пра тое, што Гарбачоў злёг з вострым інсультам, з-за якога нібы стаў недзеяздольным.
Потым сям'я Гарбачовых вядзе гульню на мяжы фолу: яны адмаўляюцца ісці ні на якія саступкі датуль, пакуль з іх не будуць знятыя абмежаванні. Гэта таксама дае свой плён, але да таго часу сітуацыя дзякуючы Барысу Ельцыну ўжо змянілася.
На працягу ўсёй п'есы Гарбачовы размаўляюць: пра падзеі на лецішчы і ў Маскве, пра тое, што можна распачаць, пра тое, хто як сябе паводзіць у стрэсавай сітуацыі. Пры гэтым усе, за выключэннем дзяцей, гавораць так, быццам яны стала адчуваюць сябе ўдзельнікамі гістарычных падзеяў.
Аднак, адзначае аглядальнік The Financial Times, калі аб'ектам пастаноўкі становяцца гістарычныя падзеі, мала ў каго атрымоўваецца дабіцца таго, каб гэта выглядала натуральна.
Фота: gazeta.aif.ru