Брытанскім наркаманам прапаноўваюць грошы за стэрылізацыю

Брытанскім наркаманам прапаноўваюць грошы за стэрылізацыю. За згоду на аперацыю можна атрымаць каля 320 долараў.

Сродкі выдзяляе амерыканская дабрачынная арганізацыя. Па словах яе прадстаўнікоў, гэта адзіны спосаб не дапусціць нараджэння дзяцей з дэфектамі развіцця, выкліканымі ўжываннем наркотыкаў падчас цяжарнасці.


Дадзены праект даўно рэалізуецца ў ЗША. Але ў Брытаніі пакуль знайшоўся толькі адзін наркаман, які лічыць, што ён не павінен стаць бацькам. Па афіцыйнай статыстыцы, зараз у Вялікабрытаніі каля мільёна дзяцей расце ў сем'ях, дзе бацькі ўжываюць наркотыкі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.