Брытанскія габрэі дапамаглі цёплымі рэчамі габрэям Беларусі
Добраахвотнікі брытанска-габрэйскай арганізацыі World Jewish Relief (WJR) адправілі 180 скрыняў з рэчамі на дапамогу старым і немаёмным чальцам габрэйскай абшчыны Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт jewish.ru. У скрынях былі як зімовая вопратка, так і школьныя прылады, агульнай колькасцю 3600 набораў.