Брытні Спірс і Мэл Гібсан разам паехалі адпачываць

Напярэдадні, 15 траўня, спявачка і акцёр вылецелі з Лос-Анжэлеса ў Коста-Рыку на прыватным самалёце. Згодна з паведамленнем Entertainment Tonight, спачатку ў самалёт сеў Гібсан, а праз пяць хвілін на борт паднялася і Брытні.

Ананімная дасведчаная крыніца паведамляе, што разам з імі таксама адправіўся і бацька Брытні, Джэймі Спірс, які цяпер з'яўляецца яе апекуном і без якога зорка не можа самастойна рушыць у такую паездку.

Паведамляецца, што Брытні і яе бацька пабываюць на віле Гібсана ў гэтай цэнтральнаамерыканскай дзяржаве.

Пакуль няясна, што можа звязваць 26-гадовую скандальную спявачку і 52-гадовую зорку Галівуда. Вядома, што Спірс і Гібсан раней былі суседзямі ў Малібу. А ў сакавіку Брытні і Гібсан хадзілі разам з сябрамі ў рускі рэстаран Romanov у Лос-Анжэлесе.

Фота: www.sekrety.waw.pl