Брытні Спірс стала самай прыгожай жанчынай
Скандальна вядомая спявачка Брытні Спірс, якая ў апошні час станавілася каралевай разнастайных антырэйтынгаў, атрымала званне "Самая прыгожая жанчына 2007 года". Паводле паведамлення штодзённай газета "15 минут", такі тытул выканаўцы
прысвоіў часопіс пра знакамітасцяў "Hello!" на аснове апытання сваіх
чытачоў. У рэйтынгу прынялі ўдзел больш за 100 тысячаў чытачоў, з якіх
30% аддалі свае галасы за Спірс.
Другое месца было прысуджанае маладой аўстралійскай спявачцы Дэльце Гудрэм, трэцяе - удзельніцы гурта "Spice Girls" Мэлані Чысхольм.
Пераможца леташняга рэйтынгу Анджаліна Джолі на гэты раз заняла толькі чацвёртую пазіцыю.
Сярод мужчын самым прыгожым стаў брытанскі акцёр Шон Бін, які ўзначальваў рэйтынг "Hello!" і летась.
Другую пазіцыю заняў яшчэ адзін акцёр Дэвід Тэнант, а трэцюю - выканаўца ролі Бонда Дэніэл Крэйг.
Апроч самых прыгожых прадстаўнікоў шоў-бізнэсу "Hello!" вызначыў і самую элегантную жанчыну.
Ёй стала 49-гадовая Мадона, якая абыйшла ў гэтай катэгорыі спявачку Крысціну Алігеру і актрысу Сару Мішэль Гелар.
Фота: www.fantom-xp.com