Бубнач The Doors выдаў джазавы сольнік

Адзін з заснавальнікаў The Doors, бубнач Джон Дэнсмар дэбютаваў у якасці сольнага выканаўцы. Ён выдаў першы альбом свайго новага праекту «TribalJazz». У гэтай працы музыка вярнуўся да джазу, з якога пачынаў сваю кар'еру больш за сорак год таму.

63-гадовы музыка расказаў, што «"TribalJazz" - гэта не зусім тое, да чаго прызвычаіліся фэны Doors.

Для запісу альбома быў запрошаны Арт Эліс, які раней займаўся прадзюсаваннем афра-джазавай музыкі. "Упісванне рытмаў world music у класічны акустычны джаз, павінна быць цікавым".

Дэнсмар дадаў, што "вынік працы спадабаўся абодвум, і супрацоўніцтва перарасло ў асобны праект".

У трэк-ліст дыска «TribalJazz», акрамя аўтарскіх кампазіцый Эліса і Дэнсмара, трапіў і трэк з удзелам франтмэна The Doors Джымам Морысанам. Голас выканаўцы, які памёр у 1971 годзе, можна пачуць у новай версіі класічнага хіта гурта «Riders On The Storm».

Альбом «TribalJazz» у лічбавым фармаце ўжо даступны на сэрвісе Omstream.com. А вось ці з'явіцца гэтая праца на фізічных носьбітах, не паведамляецца.

Фота: www.johndensmore.com