Будаўніцтва Хаціслаўскага кар'ера можа пасварыць Беларусь з Украінай

Ва Ўкраіне распачалася кампанія пратэста супраць ужо пачатага адкрыцця радовішча крэйды пад Маларытай. Ну думку ўкраінскіх навукоўцаў, магутны комплекс па здабычы пяску і крэйды ў некалькіх кіламетрах ад возера Турскае (Валынь) разбурыць водны рэжым Украінскага Байкала — унікальнага комплексу азёраў.
Начальнік Валынскай экалагічнай інспекцыі Алег Кіндэр заявіў СМІ, што «катастрофы не мінаваць». Эколагі напісалі звароты ў адрас прэзыдэнта Ўкраіны, старшыні Вярхоўнай Рады, Кабінет міністраў і МЗС Украіны.

Украінскае выданне «Камсамольскай праўды» піша: «паскораная распрацоўка Хаціслаўскага радовішча беларускай кампаніі «Трайпл» можа прывесці да ўзнікнення канфлікта ў міждзяржаўных стасунках паміж Украінай і Беларуссю".

Праект распрацоўкі Хаціслаўскага радовішча быў адпрэчаны яшчэ ў СССР з экалагічных меркаванняў.

23 красавіка беларускія спецслужбы затрымалі ля кар'ера групу украінскіх тэлежурналістаў разам з беларускім актывістам Уладзімірам Захаркам і гадзіну трымалі ў Маларыцкім РАЎС, абвінаваціўшы ў пранікненні на «рэжымны аб'ект».

З амаль 30 азёраў, якім пагражае Хаціслаўскі кар'ер — славутае беларускае возера Свіцязь з лячэбнай вадой, у якой шмат срэбра.

РэгіёнBY