Будаўнікі ў Горках пагражаюць галадоўкай
Восем магілёўскіх будаўнікоў звярнуліся са скаргай да кіраўніка вобласці Барыса Батуры і начальніка інспекцыі працы. Яны скардзяцца на малыя заробкі і кажуць, што гатовыя пайсці на
галадоўку. Рабочыя працуюць на рэканструкцыі інтэрната ў Горках і
атрымліваюць каля 300 тысяч рублёў у месяц. Яны спасылаюцца на поўную
загрузку на працы і сваю высокую кваліфікацыю.
“Нам гэтых грошай не хапае нават на харчаванне, а ў многіх ёсць сем’і, дзеці — як глядзець ім у вочы і што тлумачыць?”, — пішуць у звароце рабочыя-будаўнікі.
http://www.bulletinonline.org
“Нам гэтых грошай не хапае нават на харчаванне, а ў многіх ёсць сем’і, дзеці — як глядзець ім у вочы і што тлумачыць?”, — пішуць у звароце рабочыя-будаўнікі.
http://www.bulletinonline.org