Будучых адвакатаў будуць правяраць на прыналежнасць да апазіцыі?
У Беларусі будуць уведзены новыя патрабаванні да кандыдатаў на атрыманне ліцэнзіі на права займацца адвакацкай дзейнасцю, зменіцца парадак здачы іспыту.
Прапануецца праводзіць двухузроўневы іспыт: пісьмовы і вусны. Акрамя таго, будзе ўведзена папярэдняя гутарка, падчас якой плануецца правяраць агульны ўзровень падрыхтоўкі прэтэндэнта, паведамляе БелаПАН.
Мінюст будзе прад'яўляць адмысловыя патрабаванні да асоб, якія раней працавалі у судах, органах пракуратуры, унутраных спраў, іншых праваахоўных органах. У адносінах да такіх асоб кваліфікацыйнай камісіяй да правядзення кваліфікацыйнага іспыту будуць запытвацца рэкамендацыі і характарыстыкі з апошняга месца працы.
Як паведамляе сайт Міністэрствы юстыцыі, такое рашэнне прынята "ў мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый у судах, праваахоўных органах і дзяржаўных арганізацыях, падвышэння ўзроўня аказання юрыдычнай дапамогі, адказнасці адвакатаў пры выкананні прафесійных абавязкаў".