Букмекеры на моладзевым Чэмпіянаце Еўропы ставяць на Швецыю, а не Беларусь

Вядучыя букмекерскія канторы напярэдадні сённяшняга стартавага паядынку моладзевага футбольнага чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Швецыі і Беларусі аддаюць перавагу гаспадарам турніру. Пра гэта паведамляе eSport. Аналітыкі расійскай канторы "Пары матч" ацэньваюць шанцы на перамогу беларусаў у сённяшнім матчы Швецыя — Беларусь як 4.65. На перамогу зборнай Швецыі каэфіцыент — 1.65. На нічыйны вынік — 3.45

Кантора "William Hill" таксама аддае перавагу гаспадарам турніру — шведам. Каэфіцыент на іх перамогу — 1.73. Шанцы на перамогу беларусаў аналітыкі ацэньваюць як — 5.00. На нічыю — 3.50.