Букмекеры ставяць на Ўкраіну ў матчы з Беларуссю
Футбольная зборная Ўкраіны з'яўляецца фаварытам адборачнага матчу ЧМ-2010 супраць зборнай Беларусі. Прынамсі, па версіі аўтарытэтнай букмекерскай канторы "William Hill". Як паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва "Ліга", на перамогу ўкраінскай каманды стаўкі прымаюцца як 1,91 да 1 (чым менш каэфіцыент, тым больш верагоднасць падзеі). Перамога беларусаў ацэньваецца каэфіцыентам 4,20. Нічыйны вынік — 3,30 да 1.
Нагадаем, адборачны матч чэмпіянату свету—2010 Беларусь — Украіна адбудзецца сёння ў Мінску. Пачатак гульні ў 20:00.
Нагадаем, адборачны матч чэмпіянату свету—2010 Беларусь — Украіна адбудзецца сёння ў Мінску. Пачатак гульні ў 20:00.