Буш даручыў дыпламатам падтрымліваць беларускіх апазіцыянераў

Прэзідэнт ЗША даручыў амерыканскім дыпламатам у "недэмакратычных краінах" падтрымліваць рэгулярныя кантакты з апанентамі рэжыму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на РИА Новости.
Пра гэта Джордж Буш паведаміў, выступаючы 24 ліпеня з прамовай у Вашынгтоне. Паводле яго слоў, ЗША падтрымліваюць справу тых палітычных зняволеных, якія выступаюць за дэмакратыю на Кубе, у Беларусі, Іране і КНДР.

"Мы падтрымліваем Вольгу Казуліну. Яе бацька, Аляксандр Казулін, застаецца ў турме ў Беларусі за "злачынства", якім з'яўляецца выстаўленне сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта", — цытуе крыніца Дж.Буша .