Буйныя рынкі і гандлёвыя цэнтры Беларусі праводзяць аднадзённы страйк
Сёння ў Беларусі праходзіць агульнарэспубліканскі страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. Як паведаміў Еўрарадыё адзін з ініцыятараў акцыі, кіраўнік грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, большасць рынкаў і гандлёвых цэнтраў падтрымалі аднадзённы страйк.
Анатоль Шумчанка: “Найбуйнейшыя сталічныя рынкі і выставы падтрымалі страйк. Гэта Ждановічы, “Дынама”, Чэрвеньскі, міні-рынак Уручча, Паркінг, “Люстэрка”, "Еўропа", Купалаўскі, Bigzz, часткова “Свелта” — то бок усе найбуйнейшыя рынкі ў Мінску сёння бастуюць”.
Што датычыцца рынкаў у абласных цэнтрах, то сённяшнюю акцыю актыўна падтрымалі ўсюды, акрамя Віцебску, дзе страйкуюць толькі 15% прадпрымальнікаў.
Анатоль Шумчанка: “У Гродне рынак “Паўднёвы” амаль цалкам бастуе, у Магілёве асноўныя выстаўкі таксама не працуюць, у Гомелі цэнтральны рынак не працуе і практычна ўсе выстаўкі, а таксама буйныя рынкі “Прудкоўскі”, “Давыдаўскі” — там вельмі мала прадпрымальнікаў павыходзіла. У Брэсце таксама не выйшлі на працу буйныя рынкі і выставы горада”.