Бялкоўскі: Украіну і Беларусь аб'яднае супрацьстаянне Маскве

Украіна і Беларусь у далейшым будуць збліжацца ўсё больш на глебе супрацьстаяння Маскве. Пра гэта расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі заявіў у інтэрвв'ю інтэрнэт-выданню "Флот2017". На яго думку, пры любым наступным прэзідэнце Ўкраіны, як і пры цяперашнім, Украіна і Беларусь будуць інтэгравацца па прынцыпе ад адваротнага, на глебе супрацьстаяння Расіі.

Што ж да Расіі як інтэгратара, то гэтая яе місія правалілася, личыць палитолаг, і братэрскіх народаў на постсавецкай прасторы не засталося. "Расія прайграла сваю імперскую партыю, што абсалютна відавочна апошнія 5 гадоў", — канстатуе Бялкоўскі.