А. Бяляцкі: У Беларусі застаюцца палітвязні, як мінімум, дзесяць чалавек
Былыя палітвязні Аляксандр Казулін, Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч выступілі з заявай, у якой патрабуюць ад уладаў поўнай сваёй рэабілітацыі. Яны падкрэсліваюць, што "ніколі не прызнавалі сябе вінаватымі і лічаць, што былі асуджаныя незакона з палітычных матываў".
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што шансы на поўную рэабілітацыю ў палітвязняў мінімальныя, але іх заяву лічыць своечасовай і патрэбнай:
"Я думаю, не для гэтага іх улада саджала, каб пасля рэабілітаваць".
Казулін, Кім і Парсюкевіч у сваёй заяве таксама нагадалі, што ў Беларусі яшчэ застаюцца палітвязні, найперш удзельнікі студзеньскіх вулічных акцый пратэсту - Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў і Максім Дашук. Але і акрамя іх ёсць іншыя людзі, справы якіх звязаныя з палітыкай. Вось што кажа Бяляцкі:
"Усе адназначна пагаджаюцца наконт "дзесяткі" з 14-ці асуджаных гэтай вясной. Гэта бясспрэчна. Гэтыя людзі атрымалі выпраўленчыя работы па месцы жыхарства, па месцы працы. А астатнія выпадкі больш спрэчныя. Але, тым не менш, ёсць падстава гаварыць і пра іх".