Бярозаўскія сыравары будуць рабіць сыр для Еўрасаюза?

Бярозаўскі сыраробны камбінат наведалі спецыялісты Еўракамісіі. Прадпрыемства падавала заяўку на атрыманне ветэрынарнага нумару і магчымасць прадаваць сваю прадукцыю ў краіны Еўрасаюза. Правяральнікі засталіся задаволеныя якасцю прадукта і станам прадпрыемства. Іх афіцыйная справаздача на стале ў брусельскіх чыноўнікаў з'явіцца праз месяц. Калі ў справаздачы будуць адзначацца недахопы, то заводу дадуць 3 месяцы на іх выпраўленне. Пасля чаго эксперты з Еўропы правераць працу над памылкамі.

Блог Брэста