Бясплатны праезд для школьнікаў пакуль нідзе, акрамя Мінску, не плануецца

Прэс-сакратар Мінтрансу Алена Саланенка кажа, што Мінск прымае такія рашэнні самастойна. Што тычыцца ўсёй Беларусі, то гэтае пытанне абяцаюць разгледзець да канца тыдня:

Саланенка: "Горад Мінск прымае рашэнне самастойна. Прымае рашэнне Мінгарвыканкам. Што тычыцца ўсёй Беларусі, гэта будзем каментаваць мы, але не раней, чым ў канцы гэтага тыдня".