Бясплатны праезд для школьнікаў пакуль нідзе, акрамя Мінску, не плануецца

Ад 7 снежня "Мінсктранс" зрабіў бясплатным праезд у грамадскім транспарце для школьнікаў. У Міністэрстве транспарту журналісту Еўрарадыё паведамілі, што адмена пакуль тычыцца толькі сталіцы. Прэс-сакратар Мінтрансу Алена Саланенка кажа, што Мінск прымае такія рашэнні самастойна. Што тычыцца ўсёй Беларусі, то гэтае пытанне абяцаюць разгледзець да канца тыдня:

Саланенка: "Горад Мінск прымае рашэнне самастойна. Прымае рашэнне Мінгарвыканкам. Што тычыцца ўсёй Беларусі, гэта будзем каментаваць мы, але не раней, чым ў канцы гэтага тыдня".