Былога арбітра і інспектара Знайдзінскага дыскваліфікавалі пажыццёва

Рашэнне аб пажыццёвай дыскваліфікацыі былога арбітра, а цяпер інспектара першай лігі нацыянальнага чэмпіянату Казіміра Знайдзінскага з Гродна вынес дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.
Рэпутацыя былога рэферы аказалася заплямленай пасля таго, як судзейскі камітэт разгледзеў заявы некалькіх арбітраў, якія сведчылі, што Знайдзінскі намякаў ім пра забеспячэнне неабходнага выніку на карысць пэўнай каманды. Аднак ніякіх доказаў гэтага яны не прывялі.

Аднак быў раскручаны іншы эпізод, калі Казімір Знайдзінскі не праінфармаваў федэрацыю пра спробу прадстаўніка аднаго з клубаў першай лігі падкупіць за 700 долараў галоўнага арбітра.

Прессбол