Былога прэм'ера Косава будуць зноў судзіць за ваенныя злачынствы

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі адмяніў апраўдальны прысуд былому прэм'ер-міністру Косава Рамушу Харадзінаю і пастанавіў судзіць яго паўторна, паведамляе Радыё "Свабода".

Два гады таму Харадзіная, які ў 1998 годзе ўзначальваў барацьбу косаўскіх албанцаў за незалежнасць ад Сербіі, судзілі. Яго абвінавачвалі ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, у тым ліку ў забойствах, згвалтаваннях і катаваннях. Ён і два паплечнікі былі тады апраўданыя.

Сёлета суд у Гаазе пастанавіў, што папярэдні працэс нельга лічыць легітымным з-за шматлікіх выпадкаў запалохвання сведкаў.