Былога прэм'ера Вялікабрытаніі Тоні Блэра абралі б першым прэзідэнтам ЕС

Большасць выбарцаў краін-сяброў Еўрасаюза хацелі б бачыць былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра на пасадзе першага прэзідэнта Еўрасаюза. Такія вынікі апытання, праведзенага тэлеканалам навінаў CNBC-Europe. Нагадаем, пасаду прэзідэнта ЕС уводзіць Лісабонскае пагадненне, якое цяпер праходзіць працэс ратыфікацыі. Чакаецца, што ён можа абраны ўжо да канца 2009 года тэрмінам на два з паловай гады.

Як інфармуе БелаПАН, падчас агульнаеўрапейскага даследавання за Блэра выказаліся 37% апытаных. На другім месцы - канцлер Нямеччыны Ангела Меркель - 23%. Трэцяя пазіцыя ў кіраўніка ўрада Люксембурга Жана-Клода Юнкера - 12%.

На здымку: Тоні Блэр.

Фота - lenta.ru