Былы кіраўнік Гродзеншчыны будзе будаваць Астравецкую АЭС
Былы кіраўнік Гродзенскай вобласці Ўладзімір Саўчанка атрымаў прызначэнне ў Дэпартамент па атамнай энергетыцы Беларусі. Як нагадвае Блог Гродна S13, 26 студзеня ён указам прэзідэнта быў
вызвалены ад займанай пасады, а 2 красавіка склаў свае паўнамоцтвы ў
Савеце Рэспублікі па стане здароўя.
Акрамя пасады ў Дэпартаменце, Саўчанка прызначаны і ў дырэкцыю па будаўніцтве беларускай АЭС. Афіцыйных звестак пра тое, чым ён будзе там займацца, пакуль няма.
Акрамя пасады ў Дэпартаменце, Саўчанка прызначаны і ў дырэкцыю па будаўніцтве беларускай АЭС. Афіцыйных звестак пра тое, чым ён будзе там займацца, пакуль няма.