Былы старшыня Іванаўскага райвыканкама вярнуў мільён, "зароблены" на ягадах

Мільён рублёў вярнуў на патрабаванне пракуратуры мясцовай спажыўкааперацыі намеснік дырэктара аднаго з прадпрыемстваў Іванаўскага раёна, які раней займаў пасаду старшыні райвыканкама. Менавіта падчас працы "вертыкальшчыкам" у 2006 годзе ён незаконна атрымаў прэмію за дапамогу ў загатоўцы чарніцаў.
Як высветлілася, гэтая "дапамога" заключалася ў тым, што старшыня Іванаўскага райвыканкама даў загад мясцовай міліцыі затрымліваць і выганяць з тэрыторыі раёна ўсіх, хто спрабаваў купляць ягады ў насельніцтва з мэтай іх вывазу за яго межы, паведамляе газета "Рэспубліка".