Былы старшыня КДБ: Танкамі і ракетамі дэмакратыю не ўстановіш

Ад самога Захаду будзе залежаць, як пасля прэзідэнцкіх выбараў Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з ім. Як паведамляе карэспандэнт ІА REGNUM, аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Ерэване заявіў 27 снежня амбасадар Беларусі ў Арменіі, былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка Па словах Сухарэнкі, Беларусь не змяняе свой вектар. "Мы прыхільнікі дыялогу як з Захадам, так і з Усходам", - падкрэсліў амбасадар. Ён таксама дадаў, што Беларусь адпрэчвае адзіную мадэль дэмакратыі, якую трэба ўзяць і перанесці ў іншую краіну, паколькі ў кожнай дзяржавы ёсць свае нацыянальныя асаблівасці.

"Мы за эвалюцыйнае развіццё дэмакратыі, паколькі танкамі і крылатымі ракетамі яшчэ нідзе не атрымоўвалася ўстанавіць дэмакратыю. Наадварот, гэты метад адкідае краіну на дзесяцігоддзі назад", - падагульніў Сцяпан Сухарэнка.