Былы ўдзельнік Blink-182 пачне сольную кар'еру
Былы басіст і вакаліст каліфарнійскага поп-панк гурта Blink-182 Марк
Хопус заявіў, што мае намер пачаць сольную кар'еру, паведамляе Gigwise.
Музыка распавёў, што пачаў запісваць матэрыял для дэбютнай плыты ў
жніўні 2008 года.
Паводле слоў Хопуса, ён напісаў дзесяць песень, частка з якіх знаходзіцца ў стадыі апрацоўкі. У запісу некалькіх кампазіцый прыняў удзел былы бубнач Blink-182 Трэвіс Баркер, які таксама грае разам з Хопусам у іх сумесным праекце +44.
Хопус распавёў, што дата выхаду яго дэбютнага альбома не прызначаная, паколькі музыка яшчэ не абмяркоўваў гэтае пытанне з прадстаўнікамі рэкорд-лэйбла. "Большасць з тых, хто працуе ў гуказапісвальнай кампаніі, пакуль не ведае, што я працую над запісам кружэлкі", - адзначыў басіст.
Фота: muzzone.yuga.ru