Былыя палітвязні выступілі ў абарону затрыманых прадпрымальнікаў
Былыя палітычныя вязні Аляксандр Казулін, Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч выступілі з адкрытай заявай у абарону затрыманых у Ваўкавыску прадпрымальнікаў. у заяве гаворыцца, што выстаўленыя Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенку абвінавачанні абсурдныя і не вытрымліваюць ніякай крытыкі. "Гэты арышт — плявок у твар афіцыйнай Еўропе і добрая дэманстрацыя так званай лібералізацыі", — адзначаюць былыя палітвязні.
У дакуменце таксама згадваецца, што беларускія ўлады не спынілі пераслед палітычных іншадумцаў. Як прыклад згадваецца "справа 14-ці", удзельнікі якой па-ранейшаму знаходзяцца пад крымінальнай адказнасцю. Экс-палітвязні не забыліся на цяжка хворага амерыканца Эмануіла Зэльцэра, які знаходзіцца ў лякарні ў беларускай турме, і пра актывістаў апазіцыі, якіх забралі ў войска насуперак медыцынскім супрацьпаказанням. .
"Супрацоўніцтва з гэтым рэжымам не толькі амаральнае, але і небяспечнае. Еўрапейскі бізнэс і афіцыйны Брусэль павінны памятаць, што гульня з чалавекам без прынцыпаў заўсёды ідзе па ягоных правілах. І наступнай ахвярай можа апынуцца кожны, незалежна ад колеру яго пашпарта", — сцвярджаюць аўтары заявы.
У сувязі з гэтым яны запатрабавалі неадкладна вызваліць М. Аўтуховіча, Ю. Лявонава і Ў. Асіпенку, перадаць Э. Зэльцэра ў рукі амерыканскага правасуддзя, спыніць гвалтоўную дактыласкапію ў рамках краіны, зладзіць міжнародны медыцынскі агляд грамадскіх актывістаў, гвалтоўна забраных у войска, аднавіць усіх палітычных вязняў у іх грамадзянскіх і маёмасных правах і адмяніць рэпрэсіўныя прысуды па "справе 14-ці".
"Беларускі партызан"