Бюлетэні для галасавання будуць дастаўлены на выбарчыя ўчасткі 13 снежня

Бюлетэні для галасавання будуць дастаўлены на выбарчыя ўчасткі 13 снежня. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік, паведамляе БЕЛТА. Лазавік распавёў, што па рашэнню Цэнтрвыбаркама, бюлетэняў будзе выдадзена 7,447 мільёнаў штук. Колькасць бюлетэняў перавышае колькасць выбаршчыкаў, але не больш як на 5 адсоткаў, як таго патрабуе заканадаўства.

Паколькі колькасць бюлетэняў значная, іх вырабляюць невялікімі партыямі і дастаўляюць у абласныя выбарчыя камісіі. Затым яны будуць накіраваны ў раённыя выбаркамы, а адтуль - на ўчасткі для галасавання.

Датэрміновае галасаванне па ўсёй краіне пачнецца 14 снежня, выбары Прэзідэнта Беларусі адбудуцца 19 снежня 2010 года.