Бюро ПАСЕ сёння разгледзіць "беларускае пытанне"
7 верасня Бюро Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) будзе абмяркоўваць "беларускае пытанне". На разгляд вынесенае вяртання статусу адмыслова запрошанага для беларускага парламента ў ПАСЕ. Пазіцыя ПАСЕ палягае ў тым, што Беларусь павінна выканаць пэўныя ўмовы, каб вярнуць сабе статус адмыслова запрошанага. У прыватнасці, еўрапейскія парламентарыі патрабуюць ад Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне.
Сёлета ў чэрвені ПАСЕ прыняла рэзалюцыю па "беларускім пытанні", у якой былі абумоўленыя два прынцыповыя моманты, нагадвае БДГ. Найперш ПАСЕ рэкамендавала ўвесці Беларусі мараторый на ўжыванне ў краіне смяротнай кары. Толькі пасля ўвядзення мараторыя ПАСЕ пагадзілася вярнуць беларускаму парламенту статус адмыслова запрошанага ў асамблеі.
Другі прынцыповы момант складаецца ў тым, што ПАСЕ ў рэзалюцыі падкрэсліла, што ў Страсбургу мусяць прысутнічаць прадстаўнікі беларускай апазіцыі нароўні з афіцыйнай дэлегацыяй беларускай Палаты прадстаўнікоў. Рабіцца гэта будзе да тае пары, пакуль у складзе беларускага парламента не будзе "належным чынам прадстаўленая апазіцыя".