Cцяну Віктара Цоя паставяць у скверы на вуліцы Беларускай

Сцяна Цоя будзе ўсталяваная каля канцэртнай залы "Мінск", побач са стадыёнам "Дынама", паведамляе газета "Вечерний Минск". Сцяну паставяць пасля надыходу спрыяльных умоваў надвор'я. Нагадаем, што ранейшая сцяна Цоя знаходзілася недалёка ад музея Вялікай Айчыннай Вайны і Палаца Рэспублікі. Сталічныя ўлады знеслі яе ў верасні 2008 года, нягледзячы на пратэсты з боку фанатаў культавага лідэра рок-гурта "Кіно".

Пазней група ініцыятыўных грамадзян на чале з моладзевым лідэрам Андрэем Кімам сабрала подпісы мінчукоў у падтрымку ўзнаўлення сцяны і накіравала іх у Мінгарвыканкам.