Цела Леха Качыньскага сёння адправяць са Смаленска ў Варшаву

Цела прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага сёння адправяць са Смаленска ў Варшаву. Нагадаем, учора вечарам на апазнанне прыязджаў яго брат Яраслаў Качыньскі.
Пасля заканчэння следча-аператыўных мерапрыемстваў цела Леха Качыньскага будзе прывезенае на смаленскі аэрадром і адпраўленае ў Польшчу.

РИА Новости нагадвае, што ва ўчорашняй авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі 96 чалавек — 88 пасажыраў і 8 членаў экіпажу (паводле іншых звестак, 97 чалавек). Сярод загінулых прэзідэнт Польшчы і частка вышэйшага кіраўніцтва гэтай краіны. Яны накіроўваліся ў Катынь, каб узяць удзел у жалобных мерапрыемствах на месцы масавага пахавання польскіх вайскоўцаў, расстраляных у 1940 годзе савецкімі карнымі органамі.