Цела загінулага ў Непале беларуса прывязуць на радзіму праз Маскву
Напрыканцы тыдня ў Беларусь будзе дастаўленае цела беларуса Дзмітрыя Малышава, другога пілота верталёта, які разбіўся ў Гімалаях. Разам з целамі двух загінулых расійскіх пілотаў спачатку яго даставяць у Маскву і ўжо адтуль - у Мінск, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, верталёт місіі ААН разбіўся ў гарах 3 сакавіка. У верталёце знаходзілася 11 чалавек — тры члены экіпажа і восем пасажыраў, у асноўным супрацоўнікі місіі ААН.
Паведамляецца, што затрымка з дастаўкай целаў загінулых на радзіму звязана з доўгай працэдурай іх апазнання, на якую спатрэбілася больш часу. У прыватнасці, спатрэбіўся аналіз ДНК, зроблены ў Паўднёвай Карэі, для апазнання цела загінулага паўднёвакарэйскага грамадзяніна.