Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 17 прэтэндэнтаў
Двум "кандыдатам", як і чакалася, адмовілі ў рэгістрацыі. Цэнтравыбаркам на паседжанні 27 верасня разгледзеў заявы аб рэгістрацыі
ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта Беларусі. У ЦВК
паступіла 19 агулам заяваў. Група Віктара Цярэшчанкі была зарэгістраваная
яшчэ на мінулым тыдні.
Як інфармуе БелаПАН, ЦВК адмовіўся рэгістраваць санітарку санаторыя "Чонкі" з Гомельскага раёна Наталлю Старыкаву і беспрацоўнага Іллю Дабратвора з Мінску: у іх былі занадта малыя ініцыятыўныя групы.
Групы ўсіх астатніх прэтэндэнтаў зарэгістравалі. Агулам рэгістрацыю ў ЦВК атрымалі 17 прэтэндэнтаў.
Цэнтравыбаркам зарэгістраваў групы лідара грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева. намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, першага намесніка старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юрыя Глушакова, старшыні аргкамітэта па стварэнні саюзу "За мадэрнізацыю" Алеся Міхалевіча.
У Цэнтравыбаркаме таксама зарэгістравалі групу дырэктара выдавецтва "Трывіўм" дзмітрыя Уса, лідара руху "Еўрапейская Беларусь" Андрэя Саннікава, намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, сустаршыні аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага.
Дзясятай па парадку зарэгістраваная ініцыятыўная група кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Былі зарэгістраваныя групы лідара аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча, беспрацоўнага з Мінску Сяргея Іванова, супрацоўніка Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Івана Кулікова, інжынера-будаўніка Пятра Барысава, прадпрымальніка з Віцебску Ўладзіміра Правальскага.
Апошняй зарэгістравалі ініцыятыўную групу Сяргея Рыжова, супрацоўніка Віцебскага садавіна-гароднінавага камбінату.