Чацвёра вайскоўцаў траўмаваныя выбухам на адным з палігонаў
15 верасня на адным з беларускіх вайсковых палігонаў падчас падрыхтоўкі тактычнага поля да правядзення стрэльбаў адбыўся адвольны выбух небяспечнага прадмета, паведамляе БелаПАН. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, у выніку здарэння траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра вайскоўцаў. Пацярпелым у аператыўным парадку аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае.
Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры.
Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры.