Чаргінец не будзе пераследаваць Ліпковіча за “акт вандалізму”
Следам за кнігамі Чаргінца ў агонь паляцяць кнігі Дастаеўскага і Талстога. Менавіта такім чынам пракаментаваў былы сенатар, пісьменнік Мікалай Чаргінец тое, што ў нядзелю ў Севастопальскім парку Мінска “прэтэндэнт у кандыдаты” Яўген Ліпковіч з паплечнікамі склаў вогнішча з яго кніг. “Я чуць не чуў пра такога кандыдата ў дэпутаты, - заявіў у размове з Еўрарадыё Мікалай Чаргінец. – Але гарантавана, што яму выбаршчыкі дадуць ад варот паварот, даведаўшыся пра такі факт. Усё ж такі, мае кнігі заўсёды ўваходзілі ў шэраг тых, якія найбольш чытаюць”.
Па словах пісьменніка, вогнішча з яго кніг калі і сагрэла рукі блогеру, то душу яму гэта дзеянне не сагрэе. У той жа час, Чаргінец не збіраецца нейкім чынам прыцягваць Ліпковіча да адказнасці за “акт вандалізму”.
Нагадаем, што ў нядзелю ўдзельнікі “літаратурна-мастацкай акцыі” “Абаронім маладую беларускую дзяржаўнасць ад экстрэмізму” спалілі ў Севастопальскім парку сталіцы кнігі Мікалая Чаргінца.