Чарговаму пікету ў Мінску ўлады адказалі "Не!"
Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету 30 кастрычніка. Пікет меў на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненні да грамадзян, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Адзін з заяўнікоў пікету Уладзімір Валодзін быў беспадстаўна змешчаны 8 верасня ў ізалятар часовага ўтрымання і вызвалены без прад’яўлення абвінавачвання толькі 17 верасня. Разам з ім былі затрыманыя больш за 10 актывістаў. Кожны раз іх падазравалі ў здзяйсненні новых парушэнняў.
У сваім адказе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў спасылаецца на немагчымасць правядзення пікету ва ўказаным месцы. На яго думку, правядзенне пікетавання на тэрыторыі паміж дамамі нумар 2 і 6 па вуліцы Харужай будзе ствараць перашкоды для пешаходнага і транспартнага руху.