“Чароўны трус” паедзе на "Еўрабачанне" з мамай і доктарам
Мастацкі кіраўнік Юры Дземідовіча распавёў Еўрарадыё, што дзеці добра адпачылі падчас каранціну і едуць у Кіеў у добрым настроі Беларускі спявак Юра Дземідовіч разам са сваёй камандай адпраўляецца ў гэтую нядзелю ў Кіеў, дзе з 16 па 21 лістапада адбудзецца дзіцячае "Еўрабачанне". Як распавёў Еўрарадыё мастацкі кіраўнік “Чароўнага труса” Ўладзімір Глушакоў, уся каманда за час каранціну добра адпачыла і паедзе ва Ўкраіну ў добрым настроі.
Уладзімір Глушакоў: “Мы падчас каранціну ўвогуле не займаліся. Учора я з хлопцамі сабраўся. Яны добра адпачылі, вельмі свежа на ўсё рэагавалі, і мне гэта спадабалася. Я лічу, што для нашага нумару трэба як раз-такі не завучанасць, а больш імправізацыя і добры настрой”.
Разам з удзельнікамі конкурсу ў Кіеў паедзе творчая пастановачная група, рэжысёр-пастаноўшчык нумару, а таксама мама Юры, сем’і ўсіх удзельнікаў і доктар.
Уладзімір Глушакоў: “Паводле рэкамендацыі беларускай дэлегацыі з намі едзе доктар, таму мы будзем усімі парадамі, якія ёсць для гэтых выпадкаў, карыстацца. Лепшая рэкамендацыя — абмежаваць стасункі ў грамадскіх месцах”.
Нагадаем, да апошняга моманту правядзенне дзіцячага конкурсу было пад вялікім пытаннем — Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны раіла адмовіцца ад правядзення мерапрыемства з-за эпідэміі грыпу. Аднак урад краіны на пачатку мінулага тыдня вырашыў, што конкурс адбудзецца, і даручыў распрацаваць рэкамендацыі па прадухіленні распаўсюджвання вірусу падчас "Еўрабачання".
Таму зараз, акрамя клопатаў з падрыхтоўкай конкурсу, Нацыянальная тэлекампанія Ўкраіны — арганізатар мерапрыемства — займаецца яшчэ і прафілактыкай захворвання. Згодна са словамі прэс-сакратара тэлекампаніі Алены Лыстван, яны прымаюць усе захады, каб конкурс прайшоў без непрыемных здарэнняў.
Алена Лыстван: “Усім сябрам дэлегацыяў была разасланая інфармацыя ад нашага Міністэрства аховы здароўя аб тым, як правільна сябе паводзіць, каб мінімізаваць захворванне”.
Падчас "Еўрабачання", кажа прэс-сакратар, будзе забяспечана поўная медыцынская падтрымка ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.
Алена Лыстван: “Ва ўсіх месцах, дзе будуць прысутнічаць дзеці, а таксама члены дэлегацыі, будуць спецыяльныя медпункты, дзе можна будзе ўсім пракансультавацца — і дзецям, і ўдзельнікам, і членам дэлегацыі. У гатэлі, дзе будуць жыць дзеткі, таксама будзе медыцынскі пункт, і там будуць кругласутачна прысутнічаць супрацоўнікі, якія могуць аказаць першую дапамогу і пракансультаваць па кожным пытанні. Яны будуць кругласутачна ў гатэлі, дзе будуць дзеці, а таксама на ўсіх тэрыторыях, у тым ліку непасрэдна ў самім Палацы спорту”.
У самім Палацы спорту Еўрарадыё распавялі, што там ужо правялі поўную дэзінфекцыю і прынялі ўсе захады, каб спыніць распаўсюджванне грыпу.