Час паездкі з Мінска ў Літву можа скараціцца

Беларусь і Літва разлічваюць на дапамогу Еўрасаюза ў фінансаванні праекту па мадэрнізацыі чыгункі па маршруце Мінск-Вільня, перадае Радыё Свабода.

За кошт спрашчэння мытных працэдур і абнаўлення саставу можна скараціць час паездкі да 2,5 гадзін. Аднак найбольшая эканомія часу на дарогу можа быць пасля мадэрнізацыі чыгункі. Рэч у тым, што беларускі ўчастак да Маладэчна - электрыфікаваны, а літоўскі - не. Літва і Беларусь звярнуліся па дапамогу да Еўропы.