Часовы ўрад Кіргізіі вярнуў кантроль над поўднем краіны

Часовы ўрад Кіргізіі ізноў кантралюе абстаноўку ў паўднёвых абласцях рэспублікі, дзе 13-14 траўня адбыліся масавыя хваляванні, паведамляе РБК. У выніку сутыкненняў паміж прыхільнікамі экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і партыі "Ата-Мекен", якая падтрымлівае часовы ўрад, у Джалал-Абадзе загінуў адзін чалавек. Сітуацыя ў Кіргізіі абвастрылася ў чацвер, 14 траўня. На поўдні краіны, адкуль родам Курманбек Бакіеў, былі захопленыя будынкі адміністрацыі ў трох абласных цэнтрах: Ошы, Джалал-Абадзе і Баткене.