Частка мікрараёна "Уручча" апынулася адразу ў 2-х выбарчых акругах
Цэнтральная выбарчая камісія днямі мусіць расследаваць сітуацыю, якім чынам частка сталічнага мікрараёна "Уручча" апынулася адразу ў 2-х выбарчых акругах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў палітык Алесь Міхалевіч:
"У адпаведнасці з рашэнем выбарчай камісіі, у дзве акругі, калі маляваць іх межы, уваходзіць левая частка Уручча. Калі глядзець на Менск, тое, што знаходзіцца злева ад праспекта Скарыны, апынулася адначасова і ва Уручанскай выбарчай акрузе № 109 і ва Усходняй выбарчай акрузе № 107. І зараз адзін з маіх знаёмых звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбай патлумачыць, куды ж гэтая левая частка Уручча ўваходзіць".
Міхалевіч мяркуе, што памылка магла ўзнікнуць пасля падзелу акругаў, калі праводзілася апісанне іх межаў. Тыя службовыя асобы, якія гэта рабілі, заблыталіся ў межах акругаў і дапусцілі магчымасць падвойнага тлумачэння іх апісання.
Апісанне выбарчых акругаў і іх мапы можна паглядзець тут.