Чэмпіянат Беларусі па футболе пераязджае на тэлеканал СТВ
1 жніўня, пасля двухмесячнага перапынку, футбольны чэмпіянат Беларусі вяртаецца на тэлебачанне. Для гэтага нацыянальнаму першынству давялося памяняць тэлекампанію: з БТ яно пераехала на СТВ. "З кожнага тура СТВ будзе ў жывым эфіры трансляваць па адным матчы, — паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Несцяровіч. — На стадыёне будзе працаваць перасоўная тэлестанцыя. У дамове занатавана, што трансляцыю павінныя забяспечваць як мінімум 6 тэлекамераў. Але на важных, прынцыповых матчах іх колькасць можа дасягаць 10".
Уладзімір Несцяровіч паведаміў таксама, што выбіраць гульню для трансляцыі БФФ і СТВ будзе разам. Натуральна, яны будуць імкнуцца да таго, каб па тэлевізары паказалі цэнтральную гульню тура. Але заўжды будзе і запасны варыянт, калі з асноўным што-небудзь не атрымаецца.
"Мы вельмі хацелі, каб першая трансляцыя адбылася з матча мінскага "Дынама" і барысаўскага БАТЭ. — распавядае Ўладзімір Несцяровіч. — І нашым калегам з тэлебачання было б зручна працаваць на стадыёне "Дынама-Юні" — ён добра выглядае ў кадры. Але гэтая гульня была перанесеная на больш позні тэрмін, і таму мы спыніліся на матчы ФК "Мінск" — "Нафтан" (Наваполацк), які адбудзецца на стадыёне "Дынама". Пачатак у 20:30".
Ёсць са стадыёнам "Дынама" адна складанасць: па словах сп. Несцяровіча, на ім няма магчымасці ўсталяваць тэлекамеру насупраць цэнтральнай трыбуны, дзе звычайна збіраюцца заўзятары. Таму, нават калі на стадыёне 10-12 тысяч чалавек, і трыбуны гудуць, у тэлегледачоў складаецца адчуванне, што ён амаль пусты.
Таму ў аматараў футбола ёсць два выйсця: ці цалкам запоўніць трыбуны галоўнага стадыёна краіны, ці задаволіцца той карцінкай, якая ёсць. Праўда, наўрад ці апошні варыянт каго-небудзь засмуціць. За два месяца заўзятары засумавалі па беларускім футболе, таму кожная трансляцыя будзе да спадобы.