Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы адбудзецца ў Брэсце

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы адбудзецца 19-20 чэрвеня ў Брэсце. Спаборніцтвы пройдуць на стадыёнах "Брэсцкі" і "Лакаматыў".  У турніры, дзе будуць разыгрывацца ўзнагароды ў камандным і асабістым заліку, прымуць удзел юніёры 1990-1991 гадоў нараджэння, інфармуе БЕЛТА. У Брэст прыедуць спартоўцы з усіх абласцей краіны і Мінску.

На турнір заявіліся пераможца юнацкага чэмпіянату свету-2007 у штурханні ядра Алена Грышко, бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў-2008 і рэкардсмен Беларусі ў кіданні молата сярод юніёраў Алег Дубіцкі.

Спаборніцтвы стануць апошнім этапам адбору на чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў, які пройдзе 23-26 ліпеня ў сербскім горадзе Нові-Сад.