Чэшскую Becherovku могуць прадаць

Сума кантракту можа дасягнуць 200 мільёнаў долараў, перадае інфармацыйнае агенцтва Reuters. Сярод пакупнікоў могуць быць такія вядомыя вытворцы, як Stock Spirits Group і SPI Group, якая мае расійскія карані. Праўда, прадстаўнікі кампаній аспрэчваюць сваё дачыненне да ўгоды.



Сама Becherovka за 2012/2013 год зарабіла 171 мільён крон да выплаты падаткаў. У параўнанні з 2011 годам прыбыткі знізіліся на 80 мільёнаў крон. Шмат у чым на гэтыя паказчыкі паўплывала серыйнае атручванне алкаголем у краіне ўвосень 2012 года. Гэта каштавала вытворцу 100 мільёнаў крон.



Фота — becherovka.com