Чылійскія шахцёры просяць да $25 тысяч за інтэрв'ю

Чылійскія шахцёры патрабуюць ганарары за інтэрв'ю пра дні, праведзеныя пад зямлёй. Сумы, якія запытваюць шахетры за інтэрв'ю, адрозніваюцца. Сем'і некаторых гарнякоў просяць усяго каля $40, у той час як іншыя патрабуюць парадку 25 тысяч долараў.

Гарняк Марыё Сепулведа даў інтэрв'ю бясплатна, матывуючы гэта тым, што журналісты паставіліся да яго сям'і з дабрынёй і павагай.


Некаторыя выданні і тэлеканалы прапануюць гарнякам паездкі ў Італію, Японію і ЗША ў абмен на інтэрв'ю. Аднак большасць сем'яў нязгодныя на такія ўмовы і патрабуюць заплаціць ім грошы.


    Сітуацыя ўскладняецца тым, што раней, яшчэ знаходзячыся ў шахце, гарнякі дамовіліся падзяліць усе грошы, якія яны атрымаюць за інтэрв'ю, пароўну. Зараз не ўсё згодныя з гэтым прынцыпам, паведамляе газета "Наша Ніва".