Чыноўнікам і сілавікам не падабаюцца абразы ў праваслаўным саборы ў Гродне
Абразы новапакутнікаў, якія знаходзяцца ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна, турбуюць прадстаўнікоў мясцовых уладаў і адной з сілавых структур. На іх выяўленыя япіскапы, рэпрэсаваныя савецкай уладай, і іх каты -
чэкісты ў будзёнаўках і са стрэльбамі. Менавіта апошняе і не падабаецца
згаданым структурам. Яшчэ некалькі гадоў таму была прапанова гэтыя
абразы зняць, але Праваслаўная Царква адмовіла - яны напісаныя ў
адпаведнасці з царкоўнай традыцыяй.
Напярэдадні 880-годдзя Гродна гісторыя паўтарылася. У сабор ужо прыходзілі "парламенцёры".
Вось што паведамілі Еўрарадыё ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы:
"Былі, былі... Абразы нармальныя. Не ведаю, што ім не падабаецца. Ведаеце, усім не дагадзіць: адным падабаецца, другім - не".
На сённяшні дзень абразы застаюцца на сваім месцы і ніхто іх здымаць пакуль не збіраецца.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна