Ці сапраўды Паліна Смолава едзе да Пола Макартні?
Паліна Смолава сёння вылятае ў Англію, дзе цягам некалькіх месяцаў будзе супрацоўнічаць з Полам Макартні. Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба беларускай спявачкі. Еўрарадыё звярнулася да піяр-менеджэра Смолавай Алены Хадаронак. Яна заявіла, што Пол і Паліна сустракаліся сёлета ў Маскве напярэдадні выбараў расійскага прэзідэнта. Іх сустрэчу нібыта арганізаваў прадзюсерскі цэнтр Віктара Батурына, з якім у Смолавай падпісаны кантракт. Алена Хадаронак: “Паліна і Пол сустрэліся. Ён, даведаўшыся, што яна выканаўца, папрасіў яе нешта праспяваць. Яна не разгубілася і выканала песню з рэпертуару The Beatles “Yesterday”, якую яна добра ведае. Пол Макартні быў проста зачараваны голасам Паліны і прапанаваў ёй сумесную працу”.
Паводле слоў Алены Хадаронак перамовы цягнуліся паўгода. Цяпер усе моманты вырашаныя, і Паліна Смолава вылятае ў Вялікабрытанію. Там спявачку чакае напружаная праца цягам некалькіх месяцаў.
Алена Хадаронак: “Яны збіраюцца запісваць пробны трэк. Ці будзе гэты трэк разам з голасам Пола Макартні, ці Паліна будзе запісваць уласную песню, пакуль яны не ведаюць. Гэта будзе вырашацца ў ходзе сумеснай працы”.
Алена Хадаронак таксама адзначыла, што Паліна Смолава будзе навучацца ў Інстытуце выканаўчага майстэрства ў Ліверпулі.
Разам з прэс-рэлізам журналістам быў дасланы здымак Пола і Паліны, зроблены нібыта ў Маскве. Менавіта ён выклікаў шмат пытанняў наконт праўдзівасці інфармацыі.
Беларуская журналістка Таццяна Заміроўская знайшла такі самы фотаздымак толькі без Паліны. Ды і зроблены ён, судзячы па ўсім, у славутай студыі Abbey Road.
Паводле слоў Алены Хадаронак перамовы цягнуліся паўгода. Цяпер усе моманты вырашаныя, і Паліна Смолава вылятае ў Вялікабрытанію. Там спявачку чакае напружаная праца цягам некалькіх месяцаў.
Алена Хадаронак: “Яны збіраюцца запісваць пробны трэк. Ці будзе гэты трэк разам з голасам Пола Макартні, ці Паліна будзе запісваць уласную песню, пакуль яны не ведаюць. Гэта будзе вырашацца ў ходзе сумеснай працы”.
Алена Хадаронак таксама адзначыла, што Паліна Смолава будзе навучацца ў Інстытуце выканаўчага майстэрства ў Ліверпулі.
Разам з прэс-рэлізам журналістам быў дасланы здымак Пола і Паліны, зроблены нібыта ў Маскве. Менавіта ён выклікаў шмат пытанняў наконт праўдзівасці інфармацыі.
Нягледзячы на гэта прэс-служба спявачкі працягвае настойваць, што здымак сапраўдны.
Алена Хадаронак: "Ніхто Паліну туды не ўклейваў. Гэта Паліна з Полам Макартні".
ЕРБ: А чым вы патлумачыце існаванне такога самага фотаздымка толькі без Паліны?
Алена Хадаронак: "Я ўпэўненая, што Пол Макартні мог зрабіць у той самай студыі некалькі фотаздымкаў: і з Палінай, і без Паліны, і яшчэ з вялікай колькасцю людзей, з якімі ён там сустракаўся. Таму нічога дзіўнага, што могуць быць падобныя здымкі, я не бачу".
Дарэчы, Пол Макартні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Расію не наведваў. Прынамсі, афіцыйна.