Ці застанецца Анатоль Лябедзька старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі?

Трынаццаты з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі пройдзе сёння ў Мінску ў Доме культуры трактарнага заводу. Сярод іншага, яго ўдзельнікі мусяць абраць старшыню партыі і яго намеснікаў.
Нагадаем, 48-гадовы Анатоль Лябедзька ачольвае АГП амаль 10 гадоў. Сярод тых, хто мог бы прыйсці яму на змену, называюць 44-гадовага палітолага і эканаміста Яраслава Раманчука, які займае пасаду намесніка старшыні.

Таксама на з'ездзе будзе абраная Палітрада і прынятае рашэнне аб удзеле АГП у выбарах у мясцовыя саветы.