Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС
Беларуская дэлегацыя наведала ЧАЭС і Прыпяць / прэс-служба Ціханоўскай
Падчас афіцыйнага візіту ва Украіну Святлана Ціханоўская разам з беларускай дэлегацыяй наведала Чарнобыльскую АЭС і пакінуты горад Прыпяць. Дэлегацыя таксама пабывала каля чацвёртага рэактара Чарнобыльскай АЭС.
Ціханоўская падкрэсліла, што сёння памяць пра Чарнобыль мае асаблівае значэнне на фоне расійскай агрэсіі, акупацыі Чарнобыльскай зоны ў першыя дні поўнамаштабнай вайны і ядзернага шантажу, у тым ліку праз размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.
"Пабачыць на ўласныя вочы Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць — вельмі цяжкі і эмацыйны досвед. Пустыя вуліцах Прыпяці, пакінутыя дамы, школы, дзіцячыя цацкі — усё гэта ціхі напамін аб тым, як хутка можа абарвацца звычайнае спакойнае жыццё. Як адна катастрофа можа пакінуць рану на дзесяцігоддзі", — сказала Ціханоўская.
Палітык нагадала, што для беларусаў Чарнобыль таксама стаў сваім болем. Яна сама сярод іншых дзяцей Чарнобыля ўдзельнічала ў чарнобыльскіх аздараўленчых праграмах, выязджаючы ў іншыя краіны. "Я ніколі не забуду гэтай салідарнасці і дапамогі", — падкрэсліла Ціханоўская.
Разам з Ціханоўскай Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць наведалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, Валер Мацкевіч, Вольга Зазулінская, а таксама дарадцы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, Анатоль Лябедзька, Франак Вячорка.