Cтатыстыкі: Большасць беларусаў карыстаюцца айчыннымі таварамі
Большасць беларусаў аддаюць перавагу айчынным таварам. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні нацыянальнага статыстычнага камітэту Ірына Кангро. Кангро: "Сёння на нашым спажывецкім рынку доля айчынных тавараў складае 77%. Трохі вышэй па харчовых таварах — 83%, менш па нехарчовых — 66%. Фактычна, калі мы кажам пра скарачэнне імпарту спажывецкіх тавараў, то мы павінны казаць пра ўласнае скарачэнне спажывання такіх тавараў. Гэтае пытанне звернута, найперш да спажыўцоў".
Па словах Ірыны Кангро, апошнім часам у Беларусь сталі ўвозіць больш прадуктаў харчавання і вопраткі, імпарт якой сёлета павялічыўся на 40%.
Па словах Ірыны Кангро, апошнім часам у Беларусь сталі ўвозіць больш прадуктаў харчавання і вопраткі, імпарт якой сёлета павялічыўся на 40%.